- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Марыя Базылюк-Саснюк (1959 - 1996) – настаўніца, паэтка, дзяячка беларускага нацыянальнага руху на Беласточчыне. Выхавалася на хутары Абезянава вёскі Кленікі, закончыла Бельскі беларускі ліцэй і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Дзейнічала ў Беларускім аб'яднанні студэнтаў. Працавала настаўніцай беларускай мовы ў родных Кленіках, пазней – у Пачатковай школе №3 у Бельску- Падляшскім. Для пакалення, якое сталела і жыло беларускімі справамі на зломе 80-тых і 90-тых гадоў была настаўніцай і сяброўкай. Кніга "Марылька" - гэта ўспамін пра незвычайнага чалавека. Прысвячаецца яна дзецям Марылі: Ксэні, Яшца, Давіду і Міхалу. У кнізе вершы, фатаграфіі, дркументы і фрагмент магістэрскай працы