- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Беларускаму чытачу імя Масея Сяднёва знаёмае па кнігах «Патушаныя зоры» і «Туга па радзіме», дзе апублікаваны празаічныя і паэтычныя творы пісьменніка, якому выпала ў свой час развітацца з Бацькаўшчынай і знайсці прыстанак у Злучаных Штатах Амерыкі. Новая кніга пісьменніка-эмігранта - усхваляваная споведзь пра скрушны выгнанніцкі лёс, расказ пра сустрэчы з дарагімі сэрцу мясцінамі праз дзесяцігоддзі ростані, развагі пра творчасць беларускіх пісьменнікау, старонкі перапіскі з літаратарамі эміграцыі і Беларусі.