- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Але ён жа прыляцеў да цябе на прэм’еру, праз паўсвета, на адзін дзень, – сказала жонка. Хоць электрацягнікі рухаліся бясшумна, тлум у гэтым мадэрнісцкім шматпавярховым вакзале стаяў, як да эпохі мадэрну, і ён рабіў намаганні, каб пачуць голас у тэлефоне. Прэм’ера яго апошняга фільма адбывалася ў Венецыі, ён любіў гэты горад і ўзрадаваўся, што можа раздзяліць сваё свята з тымі, каго любіў сам. Бацька Венецыю так і не пабачыў, а маці тады прывезла яго малодшая сястра, і ён хадзіў сустракаць іх на прыстань. Вецер ледзь не перакуліў высокую валізку, ірвануў крысо футры і ён падхапіў і пацалаваў маці, агаломшаную падарожжам, гайданкай, каляровым іншамоўем, не па-лютаўску яркім сонцам. (фрагмент)