Мацей Радзівіл: Захаванне беларускай культуры на эміграцыі — ключ да адраджэння Беларусі
2025-01-13 21:04
Нядаўна Мацей Радзівіл, спадчыннік аднаго з самых вядомых шляхецкіх родаў, быў уганараваны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» . Узнагароду ўручыла Святлана Ціханоўская, адзначыўшы яго значныя намаганні ў захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі.
Кажа Мацей Радзівіл:
Я адчуваю сябе медалём за тое, што зрабіў не толькі за апошнія гады, але і за шмат гадоў, калі ў мяне была магчымасць паехаць у Беларусь. Падтрымка каранёў беларускай культуры і ідэнтычнасці, звязаных з Вялікім Княствам Літоўскім. Са мной звязаны род, не толькі Радзівілы. Я, вядома, не магу працаваць у Беларусі, таму стараюся падтрымліваць гісторыкаў, музыкаў,
Калі беларуская культура будзе зьнішчаная, калі эміграцыя ня будзе працягвацца, то шанцаў на адраджэньне Беларусі будзе проста нашмат менш.
Мацей Радзівіл таксама нагадаў, што захаванне культуры – гэта не проста памяць аб мінулым, але і актыўны ўклад у будучыню, які аб’ядноўвае беларусаў па ўсім свеце. На думку, дзеяча і мецэната, беларускія эліты павінны быць гатовы да вяртання ў Беларусь у любы момант, каб распачаць адраджэнне краіны пасля вымушанай эміграцыі.
Фота Мацея Радзівіла і АПК
Беларускае Радыё Рацыя