- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Выданне "Мае ўспаміны" распавядае не толькі пра грамадскую дзейнасць самога аўтара. Перад намі выданне мемуарнага характару, дзе аўтар апісвае практычна ўсё сваё жыццё. Гістарычныя падзеі апісаныя аўтарам, дапаўняюць і тлумачаць жыццёвыя хваляванні, перажыванні, дасягненні, клопаты. Тлумачаць чаму ў жыцці адбылося менавіта так, а не інакш. Аўтар, зараз жывучы ў Вільні, нарадзіўся на Гарадзеншчыне, перажыў нямецка-савецкую вайну. Яшчэ падчас вайны 1941-1945 гг., каб захаваць жыццё, сям'я Хведара вымушана была з'ехаць у Вільню. Менавіта тут малады Хведар Нюнька пачаў свядома асазнаваць сябе беларусам, набыў нацыянальную тоеснасць. Непасрэдную грамадскую дзейнасць Хведар пачаў на пачатку 1990 г. Варта адзначыць, што быў адным з аднаўляльнікаў "Нашае Нівы". Наогул выданне сведчыць пра сціпласць асобы, бо ў значнай ступені чытач даведаецца не столькі пра Хведар, колькі пра гістарычныя падзеі, перажытыя аўтарам, а таксама пра Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Кніжка разлічана на шырокае кола чытачоў. (Н.Г.)