- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мазырская раённая выбарчая камісія створана па прынцыпу «усе – свае людзі». Калі глянуць няўзброеным вокам на спіс камісіі – дык ніякіх там начальнікаў ці чыноўнікаў няма, спрэс прадстаўнікі «ад грамадзян», «прафсаюзу», грамадскіх аб’яднанняў. Калі ж разабрацца – дык адны начальнікі, працаўнікі выканкаму ды нават і два дэпутаты раённага Савету! Так, у склад раённай камісіі ўвайшоў дэпутат райсавету Сяргей Каробкін (змяніў шмат прац у выканкаме, і ўсе на кіруючых пасадах, працаваў начальнікам аддзелу моладзі, потым – спорту і турызму, потым – спартыўнага комплексу, зноў вярнуўся ў райвыканкам, а таксама з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Канопліча). Але гераічная біяграфія не пазначана ў паведамленні пра стварэнне камісіі, Каробкін вылучаны «грамадзянамі». А яго калега, таксама дэпутат райсавету Тамара Брэль, дырэктар фабрыкі «Надэкс», вылучана ў камісію працоўным калектывам бухгалтэрыі роднага прадпрыемства.