- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Польскі фота-дакумэнталіст Павел Гжэсь зрабіў нешта натуральнее, у гісторыі сусьветнай фатаграфіі шматразова пераспрабаванае, можна нават сказаць, што банальнае або неактуальнее: ён зрабіў партрэты жыхароў вёскі Меляшкі на польска-беларускім памежжы. Людзі, па аднаму або ў трупах, стаяць перад сваімі дамамі, спакойна і засяроджана глядзяць у аб’ектыў, што мы звычайна можам пабачыць у сямейных альбомах, на старых фотаздымках або на партрэтах, зробленых шматлікімі фатографамі ў мінулым. Чароўная значнасьць гэтае працы хаваецца ў нюансах, якія адкрываюцца пры бліжэйшым азнаямленьні, а перш за ўсё ў пасьлядоўнасьці, зь якой аўтар зьдзейсьніў свой праект. Павел Гжэсь зьняў беларусаў з роднае вёскі ў Польшчы перад іхнімі хатамі. Ён ухапіў ня толькі ўсіх жыхароў вёскі, улучна з раптоўна памерлай жанчынай, якая зьнятая ў труне, але і амаль ўсе дамы, у якіх гэтыя людзі жывуць. Гэтыя чорна-белыя здымкі потым павялічыў да мэтровых памераў(1т х 1т) і зь істотнай дапамогай мясцовых людзей пачапіў іх на дамы і платы перад іхнімі сядзібамі. (Праект Меляшкі, фрагмент)