- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У снежні 2010 года ў Беларусі былі сілай задушаны пратэсты супраць сфальсіфікаваных выбараў. Больш за 700 чалавек было арыштавана, сярод іх – амаль усе апазіцыйныя палітыкі, што прыймалі ўдзел у выбарах, выступіўшы супраць аўтарытарнага прэзідэнта Лукашэнкі, які кіруе краінай з 1994 года. Прымяненне сілы ў адносінах да дысідэнтаў падкрэслівае адсутнасць павагі да правоў чалавека і грамадзяніна ў гэтай апошняй дыктатуры Еўропы. Рухнулі надзеі на дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне, на збліжэнне з Еўрапейскім саюзам і яго нормамі ў сферы аховы правоў чалавека і грамадзяніна. У той жа час апошнія падзеі адлюстроўваюць бяссілле Еўрасаюза ў адносінах да дыктатуры, самавольства і злоўжывання ўладай у самым цэнтры Еўропы.