- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выхад Кнігі № 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага унікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ. У Кнізе № 28 Метрыкі ВКЛ прадстаўленыя матэрыялы, якія датычаць Вільні, Менска, Полацка, Воршы, Мсціслава, Мазыра, Гайны, Кіева і іншых мясцінаў Беларусі ды ўсяго Вялікага Княства Літоўскага на працягу 1522-1552 гг. Дакументы публікуюцца ў арыгінальнай мове — старабеларускай. Кніга забяспечаная дэталёвымі ўводзінамі на беларускай, расійскай, ангельскай, літоўскай мовах, а таксама вялікім навукова-даведачным апаратам, падрыхтаваным паводле крытэрыяў міжнароднай праграмы па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ.