be

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480-1546 гг.)

Кніга запісаў № 30 (копія канца XVI ст.)

Метрыка № 30 — адна з унікальнага збору рукапісных кніг ХУ-ХУШ стст., што сфарміравауся галоўным чынам у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канпылярыі з 1480 па 1546 г. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэтапрывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам. заможнай, сярэдняп і дробнап шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні. Хаця кніга аднесена да разраду кніг запісаў, аднак у ёй прысутнічае таксама шмат судовых дакументаў. Разам узятыя матэрыялы кнігі ўтрымліваюць немалыя даныя па гісторыі шляхецкага землеўладання, атаксама могуць быць выкарастаны пры вывучэнні розных праблем спецыяльных гістарычных навук: крыніцазнаўстве, дыпламатыцы, кадзікалогіі, палеаграфіі, дакументазнаўстве і інш. Кніга Метрыкі № 30 багатая матэрыяламі па гістарычнай антрапаніміцы і тапаніміцы (усяго 786 імянных рэалій і 841 геаграфічных). Яны даюць выдатныя магчымасці для параўнаўчага аналізу некаторых аспсктаў сацыяльнага-эканамічнага развіцця розных рэгіёнаў ВКЛ. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдавецкая сэрыя: Калекцыя «Помнікі»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Мянжынскі В.С.
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларукая навука
  • Памеры: 386 с.
  • ISBN: 978-985-08-0946-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Крыніцы
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1857
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org