- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV—XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага арх'іва старажытных актаў, г. Масква) — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, этнічных, царкоўна-рэлігійных, культурных працэсаў, для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў і гістарычнай геаграфіі, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ і могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дыпламатыкі, гістарычнага дакументазнаўства. Дакументы кнігі даюць магчымасць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў. Вялікае значэнне маюць дакументы кнігі і для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў. Кніга ўводзіць у навуковы ўжытак цэлы шэраг матэрыялаў, невядомых дагэтуль даследчыкам. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі, яе мовай, культурай.