be

Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 44 (1559-1566)

Кніга запісаў 44

Метрыка ВКЛ - унікальны збор рукапісных кніг ХУ-ХУІІІ стст., што сфарміраваўся пераважна ў працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Метрыка - першачарговая крыніца па гісторыі ВКЛ і народаў, якія уваходзілі у яго склад. Без выкарыстання матэрыялаў Метрыкі не абыходзілася і не абыходзіцца ніводная з капітальных прац. Публікуемая кніга Метрыкі 44 - адна з кніг збору - змяшчае болыа за 100 копій дакументаў, што выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1559 па 1566 гг. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваеннаслужыламу класу, буйным і сярэднім дзяржаўным ураднікам, пацвярджэнні на гэтыя дараванні; дакументы, з дапамогай якіх вялікі князь паведамляў мясцовым уладам свае распараджэнні і г. д. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць скарбу ВКЛ, развіццё землеўладання, могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні праблем гістарычнай геаграфіі, дыпламатыкі, кадзікалогіі, гістарычнага дакументазнаўства і г. д. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкау, студэнтау і усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдавецкая сэрыя: Беларукая гістарычная бібліятэка
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Груша А. I.
  • Выдавецтва/ друкарня: Арты-Фэкс
  • Памеры: 229 с.: іл.
  • ISBN: 985-6119-35-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Крыніцы
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 681
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org