- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Метрыкі Вялікага княства Літоўскага № 560 (альбо Кніга перапісаў № 3) прысвечана дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй у 1542 г. Апроч таго, значную частку кнігі скадаюць матэрыялы пра лакальныя канфлікты на гэтай мяжы ў першай палове XVI ст. Кніга Метрыкі № 560 утрымлівае важныя звесткі па гістарычнай геаграфіі і тапаніміцы Паўночнай Беларусі і Літвы (ВКЛ), в таксама Паўднёвай Латвіі (Лівонія). Матэрыялы Кнігі № 560 з’яўляюцца цікавай крыніцай па гісторыі права, генеалогіі, гаспадаркі, мовы. Кніга № 560 уводзіць у навуковы ўжытак новыя звесткі і будзе карыснай гісторыкам, гісторыкам права, генеолагам, палеографам, крыніцазнаўцам, гісторыкам мовы, тапанімістам, географам і эколагам, усім неабыякавым да гісторыі і прыроды азёрнага краю на сутыку Беларусі, Літвы, Латвіі.