be

Міхалевіч Міхась

Міхалевіч Міхась

Міхалевіч Міхась – нарадзіўся ў 1958 годзе у Дрысвятах Брасласкага раёну.

Радаводы - па бацьку з Глыбоччыны (былы Дзісненскі павет), па маці з Плісы Смалявіцкага раёну (былы Барысаўскі павет).

З 1962 г. лёс звязаны з Вілейкай (акрамя 6 студэнцкіх год ў Мінску). Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута працаваў урачом-гігіеністам з 1981 г. у Вілейцы, а з 2007 г. у суседнім г. Маладзечна. Прымаў удзел па змяньшэнню наступстваў аварыі на ЧАЭС у маі 1986 г. у Хойніцкам раёне, у дэсанце беларускіх медыкаў у 1989 г. у Ошскую вобласць былой Кыргызскай ССР з мэтай саюзнай дапамогі узмацнення намаганняў ў змаганні з інфекцыйнымі хваробамі. Праца па ахове здароўя грамадства адзначана чатырма загадамі Міністра аховы здароўя Беларусі - дзвумя падзякамі і дзвумя вымовамі, не улічваючы шматлікіх загадаў, спагнанняў і грамат ад кіраўніка установы, абласных і раённых структур. Са студэнцких гадоў займаўся пешымі, воднымі вандраваннямі.

Таксама у 80-х здзейсніў некалькі паходаў пад ветразем па вазерам Карэліі, Азоўскаму, Беламу мору на саматужным разборным катармаране. Аўтар нарысаў “Вада з дзевяці крыніц”, “ Як на Павілле білі кабана на каляды ” “Вяз, з вышыні якога бачныя адразу тры гарады — Маладзечна, “Вілейку і Смаргонь” надрукаваных у “Рэгіянальнай газеце”. Друкаваўся у зборніках “Вілейскі павет”. Асацыяцыяй выдаўцой Рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыя” Беларусь у 2014 г. прысуджана трэццяе месца у намінацыі “Гіторыя краязнаўства”. У 2017 г. выдаў сваю першую кнігу "Пра Вяллю, рыбу і рыбалку”.

Міхалевіч Міхась . Выданьні

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку
pdf

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку

нататкі вандроўніка з Вілейкі
Міхалевіч Міхась

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Вяллю — тое, што атрымалася занатаваць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі. Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org