- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з'яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. Кл. Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі. Шчыра прызнаюся – чатырнаццаць год таму пра Агінскага я амаль нічога не ведаў... Пра Залессе тады я ведаў адзінае – там жывуць Лось і Ліс, мастакі (муж і жонка), якія з'ехалі з Менску ў гэтую вёску і там, з вясковымі дзецьмі, адраджаюць тэатр "Батлейка". Пра Агінскага і Залессе я прачытаў, здаецца, у 1981 г. у кніжцы А. Мальдзіса "Падарожжа ў XIX стагоддзе" (у ёй мяне болей уразіла і захапіла асоба Ігната Дамейкі, які нарадзіўся каля Міра, а апынуўся аж у Чылі, дзе працаваў у Сант'яга рэктарам універсітэта). Праз час і мне прыйшлося адкрываць "сваю Амерыку" – кінуўшы працу архітэктара-рэстаўратара, я ў верасні 1989 г. з'ехаў з Менску ў "эміграцыю" – у Залессе да Алеся Лася і Жэні Ліс. З імі разам і планавалася стварыць на базе іх "Батлейкі" школу мастацтваў для дзяцей Залесся і навакольных вёсак. Для размяшчэння школы намі быў запланаваны "захоп" часткі былога палаца Агінскага, які стаяў у парку сядзібы без прыгляду, у стане "бясконцай рэстаўрацыі".
   Прагляд кнігі на іншай старонцы