Мініфільм пра беларусаў, якія ваявалі з Гітлерам у складзе брытанскіх войск
2020-07-05 20:31
Брытанская амбасада ў Беларусі размясціла на сваёй старонцы ў Фейсбуку другі мініфільм пра беларусаў, якія ваявалі ў брытанскай уніформе падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе «Еўрарадыё».
У прыватнасці там распавядаецца гісторыя Казіміра Яновіча, ураджэнца вёскі Крывічы Мядзельскага раёна, які змагаўся супраць фашысцкай Германіі ў складзе бамбардзіровачнага камандавання Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі.
З першай часткай фільма можна азнаёміцца
тут.