- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці дзень нехта невідочны і агромністы раз'ятрана ляпаў аканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп. Трэці дзень знадворку вокны былі завешаныя непрагляднаю белай апонай, і папскі нунцый Кантэльмі ніяк не мог пазбыцца адчування, што яго пакоі не на галоўнай вуліцы сталічнай Варшавы, а дзесьці ў самым глухім кутку гэтай велізарнай краіны. Кантэльмі зябка паправіў накінутае на вузкія плечы куніцавае футра і пасунуў цяжкое крэсла з грыфонамі на падлокніцах бліжэй да каміна. Смуглявы і вузкі арыстакратычны твар нунцыя заставаўся, як заўсёды, непранікальным, і ўсё ж можна было змеціць, як недзе ў самай глыбіні разумных агатавых вачэй раз-пораз успыхваюць іскрынкі зласлівасці. (фрагмент)