- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ранейшых нашых перадачах мы неаднойчы паведамлялі, што грамадскі арганізацыйны камітэт, які быў створаны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, заснаваў да юбілея адмысловы медаль і узнагародзіў ім шэраг грамадзянаў, пераважна беларускіх дзеячаў культуры, якія шмат зрабілі для папулярызацыі імя Ларысы Геніюш. Першым гэтую ўзнагароду атрымаў вядомы гісторык і археолаг Міхась Чарняўскі, якому Ларыса Геніюш у свой час даверыла свой рукапіс мемуараў «Споведзь». Міхась Чарняўскі таемна вывез рукапіс з Зэльвы, надзейна схаваў яго, а ў спрыяльныя часы зрабіў усё, каб мемуары паэткі сталіся надрукаванымі. Памятныя медалі Ларысы Геніюш атрымалі таксама настаяцель Зельвеснкай цаквы айцец Георгій, які стварыў пры царкве музей Ларысы Геніюш, таксама ўнук паэткі Міхась Геніюш, пісьменнікі Данута Бічэль, Аляксей Пяткевіч, Уладзімір Някляеў. Як адзначаюць у аргкамітэце па адзначэнні 100-годдзя Ларысы Геніюш, гэтыя медалі атрымаюць яшчэ многія культурныя, палітычныя і грамадзкія дзеячы Беларусі.