- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У бібліятэцы нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылася імпрэза ў рамках святкавання 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што цягам усяго году шэрагам мерапрыемстваў і падзей святкуецца па ўсёй Беларусі. Абмінуўшы ўсе перашкоды, імпрэзу ў афіцыйнай дзяржаўнай установе ўдалося арганізаваць старшыні камітэту па святкаванні 100-годдзя паэткі, беларускаму паэту, даследчыку творчасці Ларысы Геніюш Міхасю Скобле.