- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Люты не быў багаты на мерапрыемствы ў гонар Ларысы Геніюш. Як сказаў старшыня аргкамітэту па ўшанаванні памяці легендарнай паэткі з Зэльвы Міхась Скобла, зараз ідзе падрыхтоўчая праца. Рыхтуецца да друку зборнік твораў Ларысы Геніюш ў двух тамах, таксама падрыхтаваныя да друку два тамы эпісталярнай спадчыны паэткі. Ідзе праца над стварэннем мемарыяльнай шыльды, якая будзе ўсталявана ў Празе на тым доме, дзе да вайны жыла Ларыса Геніюш з мужам. Міхась Скобла таксама паведаміў, што падрыхтаваны зварот да кіраўніцтва краіны з хадайніцтвам аб рэабілітацыі паэткі. Пад ім падпісаліся вядомыя прадстаўнікі культуры і грамадскага жыцця Беларусі. Мяркуе далучыцца да гэтага хадайніцтва і Беларуская праваслаўная царква. (фота www.adradjency.narod.ru)