- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да дня нараджэння Ларысы Геніюш у яе стогадовы юбілей не ўдалося, як меркавалася, усталяваць мемарыяльную шыльду на доме, у якім паэтка жыла ў Празе. Уладальнік дома нечакана адмовіўся ад ранейшай згоды на размяшчэнне на сцяне будынка бронзавай мемарыяльнай дошкі. Старшыня грамадскага камітэту па святкаванні 100-годдзя Ларысы Геніюш Міхась Скобла паведаміў, што знайшоўся іншы варыянт, дзе можна размясціць памятную шыльду. Аднак і гэты варыянт немагчыма выканаць у біжэйшы час, бо згодна чэшкаму заканадаўству, для гэтай справы трэба мець шэраг дазволаў – перадусім гарадской архітэктурнай рады. Па словах Міхася Скоблы, гэтыя дазволы можна атрымаць не хутчэй як праз два месяцы.