- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сярэдзіне ліпеня на Беласточчыне пад Гарадком чарговы раз адвіраваў фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Арганізатары фэста вырашылі далучыцца да сёлетняй агульнабеларускай кампаніі па ўшанаванні імя паэткі Ларысы Геніюш і уключылі ва ўмовы конкурса для маладых гуртоў абавязковае выкананне песні на словы паэткі. З пяці гуртоў-канкурсантаў магілёўская каманда Akute справіліся з гэтай задачай найлепш, што і было адзначана журы.