- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 чэрвеня на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну адбылася Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш. Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца 100 гадоў. На талаку прыехалі людзі з Гародні, Слоніма, Свіслачы, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы. Арганізатарам талакі выступіў паэт, даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла. Быў ён прыемна ўражана тым, колькі людзей адгукнулася на заклік паўдзельнічаць у талацэ. У працах па добраўпарадкванні сядзібы Ларысы Геніюш узяў удзел нават старшыня Ваўпнянскага сельсавета.