- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
- Пишешь, писатель... - перш чым папрасіць чырвонец, спачувальна кажа сусед, аглядаючы мой стол. Суседаў позірк спыняецца на томе «Витебской старины». - Сотни на две потянет? - пытаецца ён. Я дастаю партманетку і працягваю яму грошы. - Обижаешь, писатель, - гаворыць сусед і глядзіць чырвонец на святло. - Уберите Ленина с денег! - раптам цытуе ён ранняга А.Вазнясенскага і бесцырымонна плюхаецца ў мой фатэль. На стале стосік аркушаў, на верхнім я паспеў ужо напісаць назву. (фрагмент)