- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У празрысты, з лёгкай смужынкаю дзень бабінага лета мы сядзелі на адкрытай тэрасе «Буслоў» і для старонняга вока выглядалі як двое даўніх сяброў, што вырашылі прысвяціць свой вольны дзень малдаўскаму кабернэ. Аднак напраўду мы былі ледзьве знаёмыя, дый знаёмства наша мела своеасаблівы прысмак, бо адзін некалі быў блізкі з жонкаю другога, а другі яе дзіка і страшна забіў. Трэба, вядома, удакладніць, што здарылася гэта не ўчора і не на мінулым тыдні, а гады праз тры пасля майго з Лінай першага спаткання, якое звяло нас у нейкай душнай летняй кватэры з пыльнымі шторамі, спаткання, што расчаравала мяне, а яшчэ верагодней - нас абаіх, і таму засталося адзіным. (фрагмент)