- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся, бо…” “Што – “бо”? Што? – яе смех тоненькім званочкам ліецца скрозь тоўшчу пакаёвай прасторы. – Чаго ты злуешся? Сам усюды гойсаеш, а мне дык і пакайфаваць не дазваляеш… Эгаіст ты, Антон, няйначай…” (фрагмент)