Музей Яўгеніі Янішчыц пераедзе ў Музей беларускага Палесся
2025-10-16 10:01
На мінулым тыдні з’явілася інфармацыя, што закрыўся музей Яўгеніі Янішчыц у школе вёскі Парэчча Пінскага раёна, дзе паэтка вучылася ў 9‑10 класах. Навіна пра закрыццё музея выклікала значны рэзананс.
Школу закрылі, а сабраныя музейныя экспанаты сталі па сутнасці нікому не патрэбныя. Навіна выклікала рэзананс.
Сёння стала вядома, што Міністэрства культуры Беларусі ў адпаведнасці з Кодэксам аб культуры палічыла мэтазгодным Народны музей Яўгеніі Янішчыц перадаць у дзяржаўную ўстанову «Музей Беларускага Палесся».
Музей пагадзіўся прыняць народны музей Яўгеніі Янішчыц, а на кастрычніцкім пасяджэнні Пінрайвыканкама будзе прынята рашэнне аб перадачы экспанатаў.