- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар прадстаўляе Таварыства Творцаў Надбужанскай Культуры імя Януша Каліноўскага ва Уладаве. Піша вершы, эпіграмы, фрашкі, афарызмы і лімерыкі. Дагэтуль напісаў больш за 2000 літаратурных твораў. Частка зь іх была выдадзена ў наступных кніжках аўтара: “Палесьсе – мая малая Радзіма”, “Ненамыленныя развагі”, “Любельская лімерыковая круцёлка зь дзятлавага дупла”. Альдон Дзенцёл нарадзіўся ў Любартове 10.04.1946 г. Дзіцячыя гады і маладосьць правёў у вёсця Нядзьвяда. Па адукацыі – сацыёлаг. Актыўна працуе ў групе ўладаўскіх творцаў, выконвае функцыі каардынатара літаратурнай суполкі. З захапленьнем і любоўю – марак, кнігалюб, прыхільнік і пясьняр Палесься. Як камандор і віцэ-камандор яхтклубаў, а яшчэ старшыня аддзелу Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства (РТТК) мае ў сэрцы патрэбу вандравак і знаёмстваў. Па яго глыбокім перакананьні наведваньне і знаёмства зь мясьцінамі, прадстаўленымі ў кнізе, становіцца крыніцай культурных і патрыятычных пачуцьцяў. Так што запрашае на спатканьні ў “храмах” паэтаў.