На Падляшшы жыхары актыўна ўдзельнічаюць у выбарах прэзідэнта
2020-06-28 20:04
У выбарчых бюлетэнях знаходзяцца прозвішчы 11 кандыдатаў, сярод якіх і цяперашні прэзідэнт Польшчы.
У Падляшскім ваяводстве права галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах маюць больш за 930 000 чалавек. Найчасцей выбарчыя ўчасткі запаўняюцца людзьмі пасля службаў у цэрквах і касцёлах. Жыхары Рыбалаў і Супрасля ў большасці галасавалі ў першай палавіне дня.
– Былі ў царкве, з царквы павыходзілі і пайшлі галасаваць. А там далей я ўжо не ведаю, як там.
– У нас тут шматкультурнасць. Шмат маладых. Па рознаму галасуюць, бо вядома, што хочуць зменаў, хочуць выказацца, мець свой рацыянальны ўплыў на гэта. Цяжка паведаміць, хто тут выйграе.
– Кандыдатаў многа, можна выбіраць каго хочаш. Як раней думаў, то і далей так думаю. Як будзе – забачым.
– Ёсць такі грамадскі абавязак – галасаваць. Пайду напэўна. За каго? Забачу, вырашу апошняй хвіляй. На гэты момант яшчэ не вырашыў.
– Я зараз далёка ад дому, але не маю ніякіх праблемаў, дастаткова было запоўніць внёсак – і магу галасаваць.
– Шмат мабілізаваных людзей. І платформа мабілізовала, і ПІС. І шмат галасуюць. Не ведаю, на кага, бо гэта такая таямніца палішынеля.
Паводле дадзеных Падляшша займае трэцяе месца ў краіне па колькасці наведвальнасці да 12:00 гадзіны.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя