- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе. Аўтар згадвае людзей, звычаі, апісвае мясціны і краявіды. Асаблівую цікавасць уяўляюць развагі пісьменніка пра менталітэт і звычаі жыхароў гэтай часткі Еўропы, якую многія лічаць адсталай і прымітыўнай. Гэта кніга падарожжаў, але не толькі ў геаграфічным плане. У ёй адбываецца падарожжа і ў духоўным сэнсе. Гэта развагі над жыццём і над трансцэндэнтальным. У 2008 годзе за гэтую кнігу аўтар атрымаў прэмію Віленіцы.