be
pdf

На суд гісторыі

Успаміны. Дыялогі

У кнізе сабраны ўспаміны, дыялогі, гутаркі з людзьмі, якіх лёс закінуў далёка ад радзімы, але сэрцам яны засталіся з роднай Бацькаўшчынай. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адкрываюць чытачу свае пачуцці, сваю тугу, свае думкі і погляды. Аддаюць іх на суд чытача, на суд гісторыі. Большасць матэрыялаў, змешчаных у зборніку, ніколі не друкавалася ў Беларусі. Аўтары выказваюць свае меркаванні, свае погляды і думкі ў адносінах да знакамітых людзей беларускай зямлі – Цёткі, Алеся Гаруна, Якуба Коласа і Янкі Купалы, Язэпа Лёсіка і Уладзіміра Жылкі ды многіх іншых. Іх погляд розніцца ад таго, які мы звыклі чытаць у беларускіх выданнях. Зборнік стаў выдатным дапаўненнем звестак пра невядомыя факты з жыцця вядомых людзей. (Н.Г.)

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1994
  • Рэдактар: Сачанка Барыс
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 304c., 21cm
  • ISBN: 5-340-01158-5
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1210, EEDC — 2438, 2438-2, 2438-3, 2438-4, MiOKB — 5872, 8870, 8871, 8872
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org