be
pdf

Народная Воля 1-2

Iсціна — заўсёды ад Бога. З Ражджэственскага паслання Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У дні Ражджаства Хрыстовага мы з асаблівай яснасцю ўсведамляем, што нараджэнне ў чалавечым свеце Госпада нашага Іісуса Хрыста — гэта свята вялікага асвятлення чалавечага роду Святлом Ісціны. Чаму ў нашай мове слова “ісціна”, як і слова “святло”, звычайна не ўжываецца ў множным ліку? Таму што яна не бывае дваістай, бо Ісціна — заўсёды ад Бога. У Ражджастве Сына Божага Іісуса Хрыста ажыццявілася шматвекавая мара людзей, якая задоўга да гэтай падзеі была прадказаная ў Псалтыры: “Міласць і ісціна сустрэнуцца, праўда і мір пацалуюцца, — абвяшчае Старазапаветнае Пісанне, — ісціна ўзнікне з зямлі, і праўда прыхіліцца з неба” (Пс. 84: 11—12). Праўда Божая прыхілілася з неба ў дзень Благавешчання Вечнадзевы Марыі, і Бажэственная Ісціна ўзнікла з зямлі — з Віфлеемскай пячоры, у якой, паводле сведчання Ангела Гасподняга мясцовым пастухам, “нарадзіўся... у горадзе Давідавым Спасіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь” (Лк. 2: 11).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-01-05
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org