- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія браты і сёстры, суайчыннікі! «Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся». Гэтымі словамі мы абвяшчаем радасць свята Божага Нараджэння, якое найперш павінна насіць духоўны характар, бо Бог у вобразе чалавека ўвайшоў у нашае жыццё. …Евангельскі аповед пра нараджэнне Хрыста ўжо 20 стагоддзяў зачароўвае сэрцы людзей. Яслі з Немаўляткам Езусам, Марыяй, Юзафам і хатнімі жывёламі; пастушкі, анёльскія хары і бэтлеемская зорка. Гэта ўсё так прыгожа і так захапляе, што мы становімся падобнымі да дзяцей. Таму з радасцю паўтараем словы Евангелля: «нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан». Езус збавіў нас ад граху. Але ці на гэтым Яго заданне завяршылася? У наш час шматлікіх крызісаў мы ўсё больш пераконваемся, што без Божага ўмяшальніцтва не зможам вырашыць нашых праблем. А іх шмат. Найперш гэта крызіс сям’і, якая з’яўляецца падмуркам грамадства. Большасць сем’яў знаходзяцца ў разводзе. Таму падмурак нашага грамадства нетрывалы, што не абяцае яму добрай будучыні, бо дзеці застаюцца без належнай апекі і выхавання абодвух бацькоў. Хто іх выхоўвае? Не сям’я, а вуліца і сродкі масавай камунікацыі. У выніку дзеці ізалююцца і становяцца залежнымі ад сучасных тэхналогій і амаральных звычак. Завоблачныя лічбы паказвае статыстыка абортаў. Мы павінны шанаваць жывёл і годна ставіцца да іх. Але ці не здзіўляе нас тое, што за забойства сабакі нас могуць пакараць, а забойства дзіцяці ва ўлонні маці дазволена?