- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ пару тыдняў таму здавалася, што грамадская актыўнасць у адстойванні справядлівасці, чалавечага гонару і змаганні за перамены дзеля шчаслівай будучыні краіны вычарпала ўсе крэатыўныя формы. Але ж не, з кожным чарговым з’яўленнем пратэстуючых на вуліцах, у дварах мы бачым нешта новае, незвычайнае. Ну вось у мінулую нядзелю ў сталічным мікрараёне “Лошыца” адбылося, можна сказаць, братэрства людзей з рознымі ідэалагічнымі поглядамі – у ланцуг салідарнасці сталі грамадзяне як з бел-чырвона-белымі сцягамі, так і з чырвона-зялёнымі. Яны разам гучна скандзіравалі: “Пока мы едины – мы непобедимы!”, “Мы – адзін народ!” Такім чынам мясцовыя жыхары нагадалі ўладам, што дарэмныя іх намаганні раскалоць грамадства і ў мутнай вадзе злавіць сваю рыбку. Як ні ўбіваюць зашораныя прапагандысты ў галовы людзей, што “бел-чырвона-белы сцяг – гэта фашысцкі сцяг”, уся іх неадукаваная лухта адлятае, як гарох ад сцяны. Менавіта нацыянальна-гістарычная сімволіка аб’ядноўвае беларусаў у надзвычай цяжкі час. І яны што толькі ні прыдумваюць, каб белчырвона-белыя сцягі луналі над гарадамі, пасёлкамі, вёскамі.