be
pdf

Народная Воля 11 (4469) 2020

Пачну з шэдэўральнай заявы: “Я не люблю мітынгі і лічу, што чым менш мітынгаў, тым лепш краіна развіваецца”. Так днямі парыраваў новаспечаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў алег Гайдукевіч пытанне “Народнай Волі”. І дадаў: таму, маўляў, у яго няма ахвоты “працаваць над тым, як ствараць умовы, каб людзі блукалі па вуліцах з палітычнымі лозунгамі”. Так, рэдакцыя пацікавілася ў шэрагу парламентарыяў, ці гатовы яны ініцыяваць перагляд закона аб масавых мерапрыемствах. Адказы змешчаны ў нумары за 4 лютага. А нагодай для апытання стаў шалёны канвеер судоў над арганізатарамі і ўдзельнікамі снежаньскіх вулічных акцый супраць пагрозы інкарпарацыі Беларусі пад маркай “паглыбленай інтэграцыі”. Агульная сума штрафаў на канец студзеня перавысіла 128 тысяч рублёў, многім прысудзілі “суткі”. Сапраўдны тэатр абсурду: дзяржава карае найболей свядомых грамадзян, патрыётаў, гатовых стаць на абарону яе незалежнасці без адмашкі зверху, а на заклік сэрца. І калі матывацыя палягае ў тым, што яны парушылі закон, выйшлі без дазволу, то мо варта задумацца, ці не крывы той закон? Але па адказах некаторых дэпутатаў мы бачым, што яны спяшаюцца адмахнуцца ад праблемы ды навесіць маніфестантам ярлыкі, адбіваючы кавалак хлеба ва ўладных прапагандыстаў. Ці мо хтокольвек з парламентарыяў так і разумее сваё амплуа?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-02-07
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org