- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як абараніць настаўнікаў? Ультыматум, які паставіла настаўнікам начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч, — альбо членства ў апазіцыйных партыях, альбо праца, абурыў многіх. Днямі лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся з амбасадарамі Літвы і Польшчы — Эдмінасам Багдонасам і Генрыкам Літвінам. Сярод іншых абмяркоўвалася і пытанне палітычнага ціску на настаўнікаў. Паводле слоў Анатоля Лябедзькі, амбасадары былі абураны сітуацыяй, якая склалася, асабліва тым, што ціск адбываецца перад выбарчай кампаніяй, і паабяцалі абмеркаваць гэта на нарадзе са сваімі калегамі з краін Еўрапейскага Саюза. У сваю чаргу "Народная Воля" вырашыла высветліць меркаванне вядомых у краіне людзей наконт таго, як у гэтай сітуацыі можна абараніць настаўнікаў.