- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнку ў Вільнюсе ахоўвалі, як Буша. Дождж з раніцы добра прамачыў Стары Горад, разагнаўшы з плошчы Даўканто перад Літоўскай прэзідэнтурай большасць цікаўных. Сустракаць Лукашэнку засталіся ўзмоцненыя нарады паліцыі, ахова прэзідэнта , ганаровая варта, палітыкі, студэнты і бамжы. Прыезду беларускага лідэра чакалі і дзве акцыі пратэсту. Удзельнікі аднаго з пікетаў - сябры літоўскай асацыяцыі "Аб’яднаны дэмакратычны рух" - вырашылі агулам "забамбіць" усе наспелыя ў літоўскім палітычным асяроддзі пытанні...