- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятля на шыі. Нарэшце інтрыга з датай прэзідэнцкіх выбараў вырашылася: паслухмяная Палата прадстаўнікоў прызначыла іх на 19 снежня. Фактычна ж выбары ссунула на снежань Масква. Яна зараз для беларускага кіраўніка — "жах, што ляціць на крылах ночы". Лукашэнка вагаўся наконт дня "Д", але, відаць, канчаткова зразумеў, што залагодзіць дачыненні з расійскім кіроўным дуэтам не пашэнціць. Новы год грымне цэнамі на газ, пагражае канфліктамі вакол нафты ды Мытнага саюза. І ўжо вожыку зразумела, што Крэмль не збіраецца спыняць інфармацыйную вайну — і як ты ні фільтруй расійскія каналы, а кропля ж камень точыць. Таму вырашана пракруціць электаральную кампанію, пакуль не пахіснулі імідж правадыра новыя эканамічныя ды піяраўскія ўдары з усходу. Падставы для чарговай "элегантнай перамогі" нібыта маюцца. Наіўнаму простаму люду падкідваюць пернікаў. Заклінаннямі пра 500 долараў сярэдняга заробку ўжо вушы празвінелі. І многія цешацца як дзеці, не думаючы, што напампоўванне эканомікі пустымі грашыма неўзабаве вылезе бокам — скачком інфляцыі, а то і дэвальвацыяй. Ужо сёння, скажам, са 100 тысячамі рублёў у супермаркет гаспадыням можна не заходзіць — цэны проста вар’яцкія.