- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На старце... Нагадаем, што прыём заявак на рэгістрацыю пачаўся 15 верасня, а збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты будзе праходзіць з 30 верасня па 29 кастрычніка ўключна. Першай была зарэгістравана ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі, у склад якой увайшло 1300 чалавек. Гэта адбылося яшчэ 20 верасня. Учора ж у Цэнтрвыбаркам падалі дакументы намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. Як паведаміў журналістам Уладзімір Някляеў, у яго ініцыятыўную групу ўвайшло 2575 чалавек, але гэта не канчатковая лічба. “Дакументы Цэнтрвыбаркам прымае да 24 верасня, а таму мы маем магчымасць дапоўніць гэты спіс”, — распавёў ён. Акрамя таго, Уладзімір Пракопавіч мае намер прадаставіць у камісію выпіскі з ЖЭС, што ён рэгулярна мяняў дакументы ў Беларусі, каб не ўзнікла пытання наконт таго, ці пражываў ён пастанна ў Беларусі на працягу 10 гадоў. Нагадаем, што да гэтага ўжо пайшлі размовы аб тым, што Уладзіміра Някляева быццам бы могуць не дапусціць да выбараў, бо ў канцы 90-х той нейкі час жыў у Польшчы і Фінляндыі.