- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Някляеў адбіваецца... Старшыня беларускай ЦВК Лідзія Ярмошына адрасавала маскоўскаму аддзяленню Выканкама СНД просьбу вызначыць, хто размясціў замову на выраб рэкламных улётак аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на растоўскім прадпрыемстве. Ярмошына прадэманстравала назіральнікам ад СНД рэкламную ўлётку Уладзіміра Някляева, якую кідаюць выбаршчыкам у паштовыя скрыні. Паводле яе слоў, бачны адразу некалькі парушэнняў — датэрміновая агітацыя, выраб рэкламнай прадукцыі за кошт неўстаноўленых крыніц і яе выраб на тэрыторыі іншай дзяржавы. Ярмошына спадзяецца, што маскоўскае аддзяленне Выканкама СНД зможа “выйсці” на прадпрыемства ў Растове (яно ўказана на ўлётцы) і атрымаць адказ на пытанні, хто з’яўляецца замоўцам гэтай прадукцыі і хто яе аплачвае. Бо, згодна з беларускім заканадаўствам, перадвыбарная агітацыя дазволена пасля афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Самому Уладзіміру Някляеву нічога не вядома пра рэкламныя ўлёткі, якія ўкідваюцца ў паштовыя скрыні грамадзян ад яго імя. Як заявіў Някляеў БелаПАН, з самага пачатку матэрыялы з лагатыпам кампаніі “Гавары праўду!” выкарыстоўваліся для правакацый. “Як толькі мы пачалі кампанію, сталі распаўсюджваць паштоўкі, у якіх прапанавалі людзям пісаць у Адміністрацыю прэзідэнта пра свае праблемы, паштоўкі выкарыстоўваліся для правакацый. Замест апісання праблем у іх былі напісаныя абразы і пагрозы. Гэта значыць, нас спрабавалі “падставіць” пад артыкул аб абразе прэзідэнта”, — сказаў Някляеў.