be
pdf

Народная воля 17 (4577) 2021

Пару дзён таму Следчы камітэт змясціў на сваім сайце паведамленне пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох давераных асоб Святланы Ціханоўскай. «Праваахоўнікі атрымалі інфармацыю аб тым, што асобы з найбліжэйшага атачэння Святланы Ціханоўскай рыхтуюцца да масавых беспарадкаў і захопу будынкаў дзяржаўных органаў на тэрыторыі Гомеля. Для ажыццяўлення плана апошнія шукалі ахвотных сярод былых вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. З мэтай прапрацоўкі і падрабязнага планавання сваіх дзеянняў абвінавачаныя 5 жніўня арганізавалі сустрэчу, на якой прысутнічала ў тым ліку сама Ціханоўская», – адзначаецца ў паведамленні. Асноўных фігурантаў затрымалі з 6 па 8 жніўня. Афіцыйна іх прозвішчы не агучаны. Але вядома, што ў Гомелі даверанымі асобамі Ціханоўскай былі юрый уласаў і таццяна Канеўская. Яны сядзяць у мінскім СІЗА. За кратамі знаходзяцца таксама актывісты «Страны для жизни» аляксандр Шабалін і Дзмітрый Івашкоў. Хутчэй за ўсё, размова ідзе менавіта пра іх. З абнародаванай фанаграмы, якая мае прыкметы нарэзкі, вынікае, што Гомель прадстаўляецца падчас сустрэчы як «пратэстны горад, гатовы на кардынальныя рэчы». Чуваць мужчынскі голас: «Падыходзіць да выканкама, выклікаць начальства, патрабаваць пераліку (відавочна, галасоў)».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-03-05
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org