- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прагулка да станцыі метро «Аўтазаводская». На Беларускі Еўрапейскі форум сабраліся 809 дэлегатаў і 200 гасцей. Сярод апошніх былі замежныя палітыкі, а таксама знаныя беларускія асобы і журналісты. Заўважым, дэлегатаў налічвалася прыкладна на 20 працэнтаў меней, чым было абрана. Акцэнтаваць увагу чытачоў на словах, якія вымаўлялі замежныя госці, не мае сэнсу з адной простай прычыны. Замежныя госці казалі шмат чаго (напрыклад, як Яцэк Пратасевіч, нават занадта шмат), але галоўным чынам пра тое, як добра быць еўрапейцам і што яны будуць рады бачыць беларусаў у іх дружнай сям’і. Як і павінны паводзіць сябе госці, яны не крытыкавалі сістэму ўлады ў Беларусі, а толькі фіксавалі праблемныя пункты беларускага грамадства: недахоп свабоды слова, дэмакратыі, палітычнай празрыстасці і г.д. На тое яны і палітыкі, што мусяць працаваць з дзеючай уладай і не рызыкуюць прапаноўваць канкрэтныя шляхі для змены рэжыму, які, на думку яго апанентаў, за пятнаццаць гадоў свайго існавання прынёс беларусам і самой Беларусі нямала шкоды.