- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец АДС? Кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл больш не існуе, заявіў на сваім пасяджэнні сойм Партыі БНФ. Як патлумачыў данае рашэнне намеснік старшыні партыі Ігар Лялькоў, устаноўчыя дакументы аб стварэнні АДС цяпер не выконваюцца і фактычна страцілі сваю сілу. Паводле яго слоў, асноўны кіруючы орган АДС — палітсавет — не збіраецца з 2008 года, а ўсе прынцыповыя рашэнні прымаюцца “толькі некалькімі членамі прэзідыума палітсавета”. Член сойму Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць несвоечасовым прыняцце такой пастановы ў адносінах да АДС. Паводле яго слоў, рашэнне партыі аб фактычным спыненні існавання кааліцыі будзе негатыўна ўспрынятае як унутры краіны, так і за яе межамі. “Стварэнне АДС дазволіла беларускай апазіцыі існаваць у выглядзе адзінага суб’екта пры перамовах з уладамі. Менавіта ў гэтым выглядзе структура ўспрымалася і за мяжой. Адсутнасць узгодненай пазіцыі можа пазбавіць апазіцыю месца ў парламенцкай структуры “Усходняга партнёрства”, — сказаў ён.