- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто вы — настаўнікі ці ідэолагі? Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія ЯРМОШЫНА (як трапіла яна на гэтую пасаду, “Народная Воля” не раз пісала) дала інтэрв’ю “Настаўніцкай газеце”, у якім фактычна прыраўняла настаўнікаў да ідэолагаў. Цытуем: “Адзначу, што нашы грамадзяне дэманструюць вялікую цікавасць да выбару прэзідэнта. І, каб інтарэс да выбарчай кампаніі не змяншаўся, галоўная роля ў гэтай справе павінна быць адведзена нашым педагогам. Каму, як не нашым настаўнікам, якія былі і застаюцца ў цэнтры грамадскага і палітычнага жыцця нашай краіны, якія з’яўляюцца самай актыўнай і ініцыятыўнай часткай нашага грамадства, ідэолагамі дзяржаўнай палітыкі, і ў час выбарчай кампаніі — знамянальнай падзеі для нашай краіны — быць галоўнымі фігурамі. Менавіта ў гэты час, калі выбарчая кампанія набірае тэмпы, нашы педагогі павінны быць у гушчы гэтай палітычнай падзеі, прымаць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з выбарчай кампаніяй, і непасрэдна ў рабоце выбарчых камісій. Менавіта ў перыяд выбарчай кампаніі актуальнай у дзейнасці кожнай школы павінна стаць выбарчая тэматыка. Самым галоўным тут павінна быць растлумачэнне дзяржаўнай палітыкі не толькі ў межах школьных калектываў, але і сярод бацькоў выхаванцаў, што, безумоўна, дапаможа ўсвядоміць грамадзянам, што прэзідэнцкія выбары — гэта заўсёды выбары нашай будучыні і неабходна зрабіць найбольш справядлівы і адказны выбар”.