- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы верым у свайго чытача, у грамадзяніна Беларусі. У будучым годзе “Народнай Волі” спаўняецца 15 год! Як выдавалася, што перацярпела на гэтым сваім вяку наша і ваша газета, вы, паважаныя сябры, ведаеце. У вас, нашых пастаянных чытачоў, ёсць, зразумела, прэтэнзіі да “Народнай Волі”. Як не быць? У кожнага свой погляд на праблему, свая думка наконт той ці іншай публікацыі. Але ні адзін з вас, шаноўныя чытачы, не мае рацыі папракнуць нас у тым, што “Народная Воля” хавала важную інфармацыю, што газета хлусіла ці крывадушнічала. Больш за тое — мы даем максімальную магчымасць выказацца любому з вас па пытаннях, якія хвалююць. Са старонак нашай газеты ўвесь час гучаць галасы людзей, якія адчуваюць несправядлівасць у адносінах да іх з боку ўлад рознага ўзроўню. Гэта асабліва важна ў краіне, дзе дэмакратычныя ўстаноўкі толькі дэклараваны на паперы.