- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На панядзелак 16 сакавіка, паводле афіцыйнай інфармацыі, у Гродзенскім абласным інфекцыйным шпіталі знаходзілася больш за 30 пацыентаў, у тым ліку адна пацыентка, у якой лабараторна пацвердзілі COVID-19, і 32 кантакты першага і другога ўзроўняў. І хаця знешне ўсё выглядае спакойна, падзеі, вакол сітуацыі з каранавірусам у рэгіёне актыўна абмяркоўваюцца. Тым не менш, нягледзячы на тое, што ўсе нашы суседзі ўвялі агульнанацыянальны каранцін, Міністэрства аховы здароўя бічуе панікёраў. Вось некаторыя падзеі звязаныя з каранавірусам на Гродзеншчыне ў апошнія дні. – Першы выпадак каранавіруса афіцыйна быў зарэгістраваны ў Гродне 11 сакавіка. – Ужо праз дзень у горадзе запрацаваў тэлефон, па якім можна атрымаць кансультацыю па эпідэмсітуацыі і мерах прафілактыкі каранавіруса (+375- 152-75-53-22, з 8.30 да 17.00), а таксама па аказанні медыцынскай дапамогі 8-0152-43-52-09 (працуе круглыя суткі). – У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце перанеслі конкурс і адмянілі заняткі ў тых выпадках, калі ў аўдыторыі збіраецца больш за 100 чалавек. Студэнты не наведваюць шпіталяў, а замест гэтага праводзяцца заняткі ў аўдыторыях. У Гродзенскім аграрным універсітэце адмовіліся ад удзелу ў міжнароднай канферэнцыі, абмежавалі міжнародныя сувязі. Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы перанеслі на больш позні тэрмін масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўніверсітэта ў фармаце выстаўкі “Адукацыя і кар’ера”.