- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошнія дні мінулага тыдня Мінск выглядаў як сталіца акупаванай краіны. На вуліцах і плошчах было столькі баявой тэхнікі, амапаўцаў і іншых сілавікоў, што, вядома ж, выклікала пэўную трывогу ў грамадзян. “Касманаўты” хапалі людзей, лічы, без разбору. Паводле звестак праваабаронцаў і валанцёраў, у прамежку паміж 25 і 28 сакавіка ў Мінску і розных рэгіёнах краіны ў пастарункі трапілі больш за 500 чалавек (!). Міжволі ўзнікаюць пытанні: калі ў Беларусь вернецца спакойнае жыццё? І хто яго парушыў і працягвае парушаць? Няўжо тым, хто трымае ўладу на штыках, не зразумела: мільёны людзей будуць змагацца за справядлівасць, за свае законныя правы да таго часу, пакуль яны не будуць адноўлены? Беларускі народ заслужыў і чэсных выбараў, і легітымнага прэзідэнта, і дэмакратычнага ўрада. Здымкі, якія, шаноўныя чытачы, перад вашымі вачыма, – гэта сведчанне вялікай трагедыі, якую ў XXI стагоддзі перажывае наша родная Беларусь, якую перажываем мы ўсе разам…