- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адзначана чарговая, 102-я, гадавіна абвяшчэння ў Мінску незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У сувязі з гэтым мы, колішнія дэпутаты беларускага парламента, якія бралі непасрэдны ўдзел у стварэнні незалежнай Рэспублікі Беларусь на пачатку 1990-х гадоў, хацелі б падзяліцца з чытачамі «Народнай Волі» інфармацыяй пра кнігу нямецкіх даследчыкаў Матыяса Дорнфельта і Энрыка Зеевальда з Берлінскага свабоднага ўніверсітэта. Іх праца пад назвай «Адносіны паміж Германіяй і Беларуссю ў 1916–1925 гг.», якая зусім нядаўна выйшла ў Германіі і была прэзентавана на традыцыйным Мінскім форуме ў снежні 2019 года, шмат у чым па-новаму дазваляе адказаць на многія пытанні. Можна толькі падзякаваць нямецкім гісторыкам за тое, што яны выявілі дакументы, звязаныя з Беларуссю, у розных фондах Палітычнага архіва Федэральнага МЗС і Федэральнага архіва ў Берліне, а таксама ў Фондзе Конрада Адэнаўэра, які падтрымаў такі неабходны для вывуч эння нашай найноўшай гісторыі праект. Нямецкія даследчыкі адзначаюць, што самыя першыя апублікаваныя нататкі пра Беларусь непасрэдна звязаны з падзеямі Першай сусветнай вайны. Вядома, што ў жніўні 1915 года пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна−Вільня, а ў верасні нямецкая армія прарвала фронт у раёне Свянцян і дайшла да Смалявічаў (Свянцянскі прарыў). Крыху пазней лінія фронту знаходзілася ў раёне гарадоў Дзвінск−Паставы−Баранавічы–Пінск і працяглы час далей не прасоўвалася.