- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінск—Варшава: лінія высокага напружання. “Гэта бяспраўна, гэта прававое бязмежжа”, — заявіла лідэр незарэгістраванага Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка БОРЫС. Яна, з’яўляючыся сведкай, нават не здолела трапіць на суд над сваёй падначаленай з Івянца Тэрэсай СОБАЛЬ. Даішнікі настойліва затрымлівалі машыну, на якой Борыс з паплечнікамі ехала на суд у Валожын. А потым паведамілі, што паколькі Борыс спазнілася, то ў суд яе не пусцяць. У польскіх СМІ тэма пераследу палякаў на Беларусі не саступае па значнасці матэрыялам з Алімпіяды ў Ванкуверы. Усё больш вядомых палітыкаў суседняй дзяржавы патрабуюць для Беларусі аднаўлення санкцый, у тым ліку эканамічных. Ужо вядома, што з дня на дзень будзе агучаны спіс тых, хто паўдзельнічаў у рэпрэсіях у дачыненні да актывістаў непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза на чале з Анжалікай Борыс і каму ў сувязі з гэтымі “подзвігамі” будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы. А магчыма, і ўсяго Еўрасаюза, бо польскі бок настойвае: “польскае пытанне” на Беларусі — гэта праява вялікіх праблем у адной з краін Еўропы.