be
pdf

Народная воля 26 (4586) 2021

Учора суд Маскоўскага раёна Брэста працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычынена шкода, якая не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. За гэтыя дні былі дапытаны 72 пінскія міліцыянты, якія ў агульнай суме ацанілі маральную шкоду на суму 382.500 рублёў. Свае маральныя пакуты міліцыянеры абгрунтоўваюць тым, што яны «зведалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу»... У адказ на канвеерны допыт пацярпелых міліцыянтаў і іх паказанні жыхары Пінска і Пінскага раёна стварылі петыцыю, у якой просяць упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, якія былі задзейнічаны ў разгоне вулічных акцый пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у Пінску 9 і 10 жніўня 2020 года, і ўстанавіць ступень адпаведнасці названых супрацоўнікаў займаемым пасадам. «Мы выказваем сур’ёзную занепакоенасць: ці дазваляе маральна-псіхалагічны стан дадзеных супрацоўнікаў выконваць задачы па абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь ад крыміналітэту, супрацьстаяць забойцам, рабаўнікам і гвалтаўнікам, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў?» – задаюцца пытаннем у петыцыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-04-06
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org